Фота прэс-службы прэзідэнта РФ.

Фота прэс-службы прэзідэнта РФ.

Ісці ў Еўразійскі эканамічны саюз, не скончыўшы фарміраванне Мытнага саюза, рызыкоўна, заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 снежня ў Маскве на пасяджэнні Найвышэйшай еўразійскай эканамічнай рады.

«Мы Мытны саюз пачалі ствараць раней, чым Адзіную эканамічную прастору, аднак нават па таварах мы не завяршылі працу, — цытуе Лукашэнку РІА Навіны. — Нягледзячы на дасягнутыя ў «тройцы» дамоўленасці, застаюцца канфіскацыі, уключаючы алкаголь, тытунёвую прадукцыю, лекавыя сродкі, медыцынскія вырабы, газ, нафту, нафтапрадукты, аўтамабілі, рыбу і гэтак далей. Упэўнены, што ісці ў Еўразійскі эканамічны саюз, не скончыўшы фарміраванне Мытнага, вельмі рызыкоўна і няправільна».

Паводле словаў беларускага кіраўніка, свабода перамяшчэння тавараў павінна стаць свайго роду прыкладам для забеспячэння ўсіх іншых свабодаў.

У адваротным выпадку, адзначыў ён, нават не эканамістам «ясна, што ўся ідэя па стварэнні саюза і яго эканамічны сэнс могуць быць пастаўлены пад сумненне».

«Таму прапаную зафіксаваць, што мы прызнаём нацыянальны характар і рэжым у дачыненні да гандлю таварамі, г.зн. разглядаем тавары адзін аднаго як свае ўласныя, выводзім іх з-пад усялякіх выключэнняў, няхай гэта будуць экспартныя ці іншыя пошліны, зборы, колькасныя абмежаванні», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?