24.12.2013 / 14:08

Пуцін: Спіс выняткаў у межах МС павінен быць сфармаваны да 1 сакавіка 1

Спіс выняткаў у межах Мытнага саюза (МС) павінен быць сфарміраваны да 1 сакавіка 2014 года для рэалізацыі праекта стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін на пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага саюза 24 снежня ў Маскве.

Паводле слоў прэзідэнта Расіі, цяпер ужо ўзгодненыя рашэнні ў сферы антыманапольнага заканадаўства і стымулявання канкурэнцыі, што таксама спрыяе ўмацаванню інтэграцыйнага ўзаемадзеяння паміж краінамі саюза.

«Да 1 сакавіка 2014 года павінен быць сфарміраваны спіс выняткаў і абмежаванняў, якія застаюцца ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, і вызначаныя канкрэтныя тэрміны іх ліквідацыі. Гэта вельмі важная мэта — найбольшая інтэграцыйная аддача дасягаецца пры поўным ахопе ўсіх галінаў і максімальна магчымай глыбіні кааперацыі».

Расійскі лідар нагадаў, што да гэтага пасяджэння ў Маскве бакі ўжо ўзгаднілі першую частку дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. У хуткім часе экспертам трэба будзе ўзгадніць другую частку, якая ўключае ў сябе гэтак званую функцыянальную частку, дадаў Пуцін.

«Асноўная роля ў забеспячэнні выканання стандартаў канкурэнцыі на агульным трансмежавым рынку пераходзіць да Еўразійскай эканамічнай камісіі. Пры гэтым нашы кампаніі змогуць інвеставаць і развіваць бізнес па адзіных антыманапольных правілах», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт РФ таксама мяркуе, што ва ўмовах няўстойлівай глабальнай кан'юнктуры адзіны еўразійскі рынак становіцца «адной з асноўных крыніцаў росту эканомік «тройкі».

«Упэўнены, што пашырэнне колькасці членаў Еўразійскага аб'яднання пойдзе на карысць не толькі самім удзельнікам, але і рэгіёну ў цэлым. Вядома, пры выкананні імі ўсіх патрабаванняў нашай арганізацыі», — падкрэсліў Пуцін.

Прэзідэнт РФ зазначыў, што да гэтага пасяджэння прэзентаваная «дарожная карта» па ўступленні Арменіі ў Мытны саюз, у стадыі ўзгаднення знаходзіцца аналагічны дакумент аб уступленні Кыргызстана.

«Маем намер і ў наступным аказваць Ерэвану і Бішкеку ўсе неабходныя меры падтрымкі. Пры гэтым павінен быць выкананы натуральны баланс інтарэсаў краін Мытнага саюза і дзяржаў-кандыдатаў на далучэнне да гэтага інтэграцыйнага аб'яднання», — заявіў прэзідэнт Расіі.

0
Бераговіч / Адказаць
25.12.2013 / 11:46
Трэ чытаць паміж радкоў: Паводле слоў прэзідэнта Расіі, цяпер ужо ўзгодненыя рашэнні ў сферы знішчэньня антыманапольных перашкодаў для уваходу на рынкі Беларусі і Казахстана гіганцкіх расейскіх манаполіяў і ліквідаваньня канкурэнцыі з боку нацыянальных беларускіх і казахскіх фірмаў, што таксама спрыяе ўмацаванню эканамічнага дамінаваньня Расеі над краінамі саюза.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру