Як паведаміў «Нашай Ніве» студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, першакурснік вучыўся на факультэце транспартных камунікацый. Памёр ён у інтэрнаце.

У дэканаце пацвердзілі факт смерці. Але акалічнасцяў не расказваюць.

«Пакуль няма афіцыйных папер пра прычыну смерці. Пладзіць чуткі мы не будзем», — заявіў намеснік дэкана.

Хлопец памёр раніцай 22 снежня. У сацыяльныя сеткі, між іншым, ён заходзіў у 3.07 — за некалькі гадзін да смерці.

На яго старонцы ў сацсетках сябры выказваюць спачуванні. «Лепш не ведаць», — так выказваюцца пра прычыну смерці тыя, хто ведае.

Іншыя сябры памерлага перастаўляюць сабе на старонкі паведамленне з падрабязнасцямі — памёр ад перадазіроўкі.

 

Хлопец паходзіў з Маладзечна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?