Як паведаміла БелаПАН старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Касьянік, 23 снежня ў 9.05 на пажылую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, учыніў наезд 77-гадовы жыхар Брэста, які кіраваў аўтамабілем «ВАЗ-2105».

Пацярпелая з цяжкімі траўмамі была дастаўлена ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе ў рэанімацыйным аддзяленні памерла.

Па факце ДТЗ распачата справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

З пачатку 2013 года ў Брэсцкай вобласці з удзелам пешаходаў адбыліся 243 ДТЗ, у якіх 51 чалавек загінуў і 194 былі паранены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?