24.12.2013 / 19:45

Экспарт нафтапрадуктаў за студзень—кастрычнік знізіўся амаль на 23%

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені—кастрычніку 2013 года знізіўся на 22,9% у адносінах да паказчыку аналагічнага леташняга перыяду, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За дзесяць месяцаў пастаўлена 11,6 млн. тон гэтай прадукцыі, у тым ліку ў краіны СНД — 3,6 млн. тон (на 9,3% менш), у далёкае замежжа — 8 млн. тон (на 27,8% менш).

Сярэдняя экспартная цана знізілася на 10,1% і склала 755 долараў за тону, у тым ліку для паставак у СНД — 863 долары (на 9,8% менш), у далёкае замежжа — 705 долараў (на 11,1% менш).

У студзені—кастрычніку з Расіі імпартавана 17,7 млн. тон нафты (на 0,8% менш) пры сярэдняй цане 391 долар за тону (на 3,4% менш).

Рэзка знізіўся імпарт нафтапрадуктаў — на 98,7% да 109,7 тыс. тон па сярэдняй цане 1.194 долара за тону (у 2 разу больш).

Прыроднага газу за студзень—кастрычнік было пастаўлена з Расіі 16,4 млрд. куб. м (на 1,9% больш) па сярэдняй цане 165 долараў за тыс. куб. м (на 2,2% менш).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру