Сустрэча Дзеда Мароза з дзецьмі ў расійскай Самары атрымала рэзананс з-за фотаздымкаў, выкладзеных у Інтэрнэце. На здымках відаць, што дзеці і дарослыя былі адгароджаныя ад Дзеда Мароза металічнымі кратамі вышэй за чалавечы рост.

Як потым патлумачыла прэс-сакратар расійскага Дзеда Мароза з Вялікага Усцюга Любоў Якімава, металічныя агароджы паставілі ў Самары з меркаванняў бяспекі.

Якімава зазначыла, што падчас аналагічнай сустрэчы Мароза з самарскімі дзецьмі некалькі гадоў таму на галоўнай плошчы горада ледзьве не пачалася цісканіна, і супрацоўнікам праваахоўных органаў прыйшлося абараняць казачнага персанажа ад натоўпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?