24 снежня, з надыходам цёмнага часу сутак, згодна з рашэннем Мінгарвыканкама, у сталіцы была ўключана ілюмінацыя, падрыхтаваная на перыяд калядных і навагодніх святаў. Святочныя агні будуць гарэць ўсю ноч да раніцы 25 снежня.

31 снежня ілюмінацыю ўключаць у 17.25 і выключаць ў 08.55 першага дня 2014 года.

Новае святочнае афармленне вячэрняга горада можна ўбачыць у раёне спартыўна-забаўляльнага комплексу «Чыжоўка-Арэна», палацаў культуры МАЗа і чыгуначнікаў, на вуліцы Прытыцкага і ўездах у сталіцу з боку Брэста і Віцебска.

Завершыцца светлавое ўпрыгожванне Мінска на стары Новы год — яно будзе ўключана з 17.45 13 студзеня да 6.00 14 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?