24.12.2013 / 21:51

Прэзентаваны новы нумар «Гарадзенскага гадавіка» — фотарэпартаж

Пра нумар прысутным расказаў яго рэдактар і ідэйны натхняльнік Юры Гардзееў. На прэзентацыі былі і многія аўтары, чые артыкулы апублікаваныя ў нумары.

Гэта ўжо другі выпуск «Гарадзенскага гадавіка» – навуковага гісторыка-культуралагічнага часопіса, цалкам прысвечанага гісторыі Гродна.

Асноўны накірунак у выданні – гістарычная ўрбаністыка ды ўсё, што звязана з тэмай горада. Другі нумар канцэнтруецца на назвах гарадскіх аб’ектаў – аўтары паказваюць, як змяняліся назвы вуліц ды плошчаў у залежнасці ад палітычнай сітуацыі. Гісторыя гарадзенскіх вуліц адсочваецца аўтарамі ад XVI ст да найноўшых часоў

Сярод аўтараў нумару гарадзенскія гісторыкі і краязнаўцы, як сталыя, гэтак і маладыя: Алесь Госцеў, Таццяна Маліноўская, Ганна Паўлоўская, Віктар Саяпін, Генадзь Семянчук, Мечыслаў Супрон, Ігар Трусаў, Вячаслаў Швед і іншыя.

Першы нумар гадавіка, прэзентаваны ў мінулым годзе, быў прысвечаны гісторыі даўняга гарадзенскага Рынку – сённяшняй плошчы Савецкай.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру