Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заклікаў узброеныя сілы краіны быць гатовымі пачаць вайну без папярэджання, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на дзяржаўныя СМІ КНДР.

Паўночнакарэйская армія прыведзена ў стан максімальнай баявой гатоўнасці.

Пра гэта Кім Чэн Ын заявіў падчас візіту ў размяшчэнне 526-й часткі Карэйскай народнай арміі ў горадзе Нампхо ў чарговую гадавіну прызначэння яго бацькі, Кім Чэн Іра, вярхоўным галоўнакамандуючым.

Паведамляецца, што лідара Паўночнай Карэі суправаджаў кіраўнік палітбюро арміі КНДР Чхве Рэн Хэ, які пасля пакарання смерцю дзядзькі Кім Чэн Ына лічыцца другім чалавекам у дзяржаве.

На мінулым тыдні КНДР накіравала ў міністэрства абароны Паўднёвай Карэі факс, дзе прыстрашыла бязлітасным ударам без папярэджання.

16 снежня прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе заклікала насельніцтва краіны быць гатовым да «неразумных правакацый» КНДР следам за пакараннем смерцю дзядзькі паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?