Колькасць ахвяр вялікіх снегападаў, ледзяных дажджоў і тарнада, якія абрынуліся на ЗША і Канаду, склала, паводле апошніх звестак, 27 чалавек.
Непагадзь абрынулася на паўночныя штаты ЗША і Канаду ў мінулыя выходныя. Дождж і мокры снег прывялі да падтаплення дарог у штатах Мічыган, Індыяна, Агаё і іншых.
Абледзяненне ліній электраперадачы прывяло да шматлікіх абрываў, у выніку чаго без электраэнергіі на Каляды засталіся больш за паўмільёна чалавек.
Цяжкія ўмовы надвор'я таксама прывялі да затрымкі тысяч авіярэйсаў.