Часопіс Time назваў чалавекам года папу Францішка

Часопіс Time назваў чалавекам года папу Францішка

Студзень

Год беражлівасці пачаўся з падаражанняў. З 1 студзеня на 20% выраслі цэны на сувязь і інтэрнэт, а таксама павялічыліся тарыфы на камунальныя паслугі — да 10%. Зрэшты, гэта было далёка не апошняе падаражанне. Цень інфляцыі і дэвальвацыі суправаджае беларускую эканоміку цэлы год.

«Бацька дэвальвацыі» Пятро Пракаповіч тым часам становіцца віцэ-прэм’ерам.

Пачынаецца святкаванне 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага. Разам з тым цэлы год заходнерусісты спрабуюць дыскрэдытаваць героя.

Люты

Пачынаецца судовы працэс над Сашам Варламавым. Знакаміты мадэльер быў затрыманы яшчэ два гады таму. У ліпені Варламава асуджаюць да пяці гадоў абмежавання свабоды і адпускаюць адбываць пакаранне дома.

Пасады зрокся папа Бенэдыкт XVI. Апошні раз нешта падобнае было 600 гадоў таму.

Над Уралам выбухнуў метэарыт, больш за тысячу чалавек было паранена.

У Мінску арыштавалі расійскага неанацыста Цесака. Яму інкрыміналавася хуліганства з выкарыстаннем зброі, аднак неўзабаве Цесака выпусцілі на свабоду, а крымінальная справа развалілася.

Русіфікатары на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама камуністам Ігарам Карпенкам пачынаюць вайну з беларускай лацінкай у тапаніміцы. Яны патрабуюць рабіць транслітарацыю з рускай мовы. Навукоўцы выступаюць катэгарычна супраць і аднагалосна адхіляюць прапановы мінскіх чыноўнікаў.

Сакавік

Памірае венесуэльскі лідар Уга Чавес. На красавік прызначаюцца прэзідэнцкія выбары, на якіх з мінімальным адрывам перамагае Нікалас Мадура, паплечнік Чавеса. Але Венесуэла апускаецца ў яшчэ больш глыбокі крызіс.

15 сакавіка на Беларусь абрынуўся снегапад, роўнага якому не было ў гісторыі. «Хаўер» паралізаваў рух на дарогах Беларусі, сотні людзей начавалі на трасах проста ў машынах, занесеных снегам.

Красавік

У альбоме Belarus Press Photo гродзенскія эксперты знаходзяць «экстрэмізм». 41 сканфіскаваны альбом быў знішчаны.

«Газпрому» дазваляюць выку-піць зямлю пад аўтавакзалам «Маскоўскі». На ягоным месцы расейцы маюць пабудаваць свой офіс.

Май

Каманду Лукашэнкі на хакейным турніры ў Сочы ловяць на махлярстве. Больш за палову аматарскай каманды аказалася… прафесіяналамі.

Трагедыя ў прыватным медцэнтры «Экамедсэрвіс». Пацыентка Юлія Кубарава памірае пасля аперацыі па пластыцы носа. У выніку расследавання была заведзеная крымінальная справа і пачаўся ціск на прыватную медыцыну.

На «Еўрабачанні» ў Швецыі перамагае датчанка Эмілі дэ Форэст. Беларуска Алёна Ланская ў фінале была толькі 16-й.

Чэрвень

Па Беларусі крочыць афрыканская чума свінняў. У некаторых рэгіёнах краіны вынішчаюцца ўсе свінні, у іншых параўнальна спакойна.

Самая гучная аварыя года — каля аэрапорта «Мінск-2» згарэў «Бэнтлі-Кантыненталь GT». Аўто ляцела на хуткасці пад 250 км/г і сутыкнулася з «Фальксвагенам-Пасатам», які разварочваўся ў недазволеным месцы.

Еўрасаюз часова здымае санкцыі з міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Конкурс «Міс Мінск», на якім перамагла Яня Канцавенка, сканчваецца скандалам. Інтэрнэт «узарвалі» нясціплыя фотаздымкі ўдзельніц. Сярод іх пазналі і стрыптызёрак, і выканаўцаў прыватных танцаў, і нават топлес-дыджэя. Фінал конкурса ў эфіры так і не паказалі.

Ліпень

Аператар «Нафтана» Андрэй Гайдукоў асуджаны на 1,5 года пазбаўлення свабоды ў калоніі строгага рэжыму. Яго вінавацяць у замаху на здзяйсненне злачынства без прыкметаў здрады дзяржаве. Гайдукова прызнаюць палітвязнем.

Становіцца вядома пра арышт ксяндза Уладзіслава Лазара. Яму інкрымінуецца «перадача грошай чалавеку, якога вінавацяць у шпіянажы». Справа не закрытая дагэтуль, аднак ксян-дза выпусцілі з ізалятара пад падпіску аб нявыездзе. Цяпер ён служыць у Вілейцы.

Пачынаецца «калійная» вайна паміж Беларуссю і Расіяй. У выніку закрыцця «Беларускай калійнай кампаніі» і страты пакупнікоў угнаенняў беларускі бюджэт недалічыўся некалькіх мільярдаў даляраў.

Дэмарш: літаратары пачынаюць сыходзіць адзін за адным з дзяржаўнага Саюза пісьменнікаў. Заявы напісалі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Валер Гапееў, Раіса Баравікова, Алена Масла. Большасць з іх вярнулася ў недзяржаўны Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Правал БАТЭ — упершыню за пяць гадоў футбалісты не трапляюць у групавы турнір еўракубкаў, прайграўшы казахам.

Жнівень

На тле калійнай вайны Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка мераюцца… рыбай. Першы пахваліўся злоўленым шчупаком вагой 27 кг, другі праз некалькі дзён — сомам вагой 57 кг!

У мінскім СІЗА памірае арыштант. Хто збіў да смерці 21-гадовага Ігара Пцічкіна? Адказаў дагэтуль няма. Акцыю памяці Пцічкіна разганяе міліцыя.

28 жніўня выходзіць на волю лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. За кратамі ён правёў больш за 2,5 года.

Верасень

Ад 3 верасня на свабодзе яшчэ адзін палітвязень — Аляксандр Францкевіч.

Аляксандр Лукашэнка прапануе збіраць па $100 за выезд за мяжу на закупы. Аднак здаровы сэнс перамог: ініцыятыва так і не была рэалізаваная.

Неўзабаве Лукашэнка атрым-лівае Шнобелеўскую прэмію за ранейшыя дасягненні: забарону публічных апладысментаў.

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны кідае выклік дзейнаму мэру Масквы Сяргею Сабяніну. На перавыбарах уладны кандыдат набраў усяго 51%. 28% галасоў, якія дасталіся Навальнаму, фактычна не дазволілі адправіць яго ў турму. Вынесены раней прысуд быў заменены на ўмоўнае пакаранне.

Тэатр оперы і балета адкрывае сезон прэм’ерай неадназначнага спектакля «Вітаўт».

28-29 верасня ў Жлобіне адбываюцца «Дажынкі».

Кастрычнік

Праваабаронцы Алесь Бя-ляцкі і пісьменніца Святлана Алексіевіч аказваюцца сярод фаварытаў на атрыманне Нобелеўскіх прэмій. Аднак перамагаюць не яны.

Выдавецтва Ігара Логвінава пазбаўляюць ліцэнзіі.

19 кастрычніка вызвалены хрысціянскі дэмакрат Павел Севярынец.

Пачынае працаваць спартыўны канал «Беларусь-5».

Урачыста адкрываецца Палац Незалежнасці — рэзідэнцыя ў цэнтры Мінска, якая каштавала сотні мільёнаў даляраў.

 

Лістапад

У бюджэце бракуе грошай, таму ўрад прапануе ўвесці «падатак на аўто». У снежні ідэю зацвярджае парламент.

Саміт Усходняга Партнёрства ў Вільні сканчваецца перамогай Расіі. Пасля шантажу з боку Масквы Украіна і Арменія адмаўляюцца падпісваць пага-дненні з Еўрасаюзам.

Аляксандр Лукашэнка ініцыюе судовую рэформу. Каб яе ажыццявіць, давядзецца правесці рэферэндум.

 

Снежань

У Кіеве праходзіць «Еўра-майдан». Бестэрміновая акцыя пратэсту працягваецца больш за месяц. Падчас яе кіяўляне зносяць апошні ў горадзе помнік Леніну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?