Фота Еўрарадыё.

Фота Еўрарадыё.

Як інфармуе сайт spring96.org, 20 снежня Прыгараў выехаў на праспект Незалежнасці з лістоўкай «Хопіць абдзіраць!» на шкле аўтамабіля. Да таго ж ён уключыў песню «Не быць скотам» у выкананні гурту «Ляпіс Трубяцкой».

Паводле расповеду кіроўцы, ён ехаў на машыне ад плошчы Перамогі ў бок плошчы Незалежнасці. Каля Палаца Рэспублікі на праспекце яго спынілі супрацоўнікі ДАІ і накіравалі на бліжэйшую стаянку. Там яго аштрафавалі за тое, што ён сігналіў на 65 тысяч рублёў. Пасля гэтага Дзмітрыю Прыгараву паведамілі, што яго аўтамабіль павязуць на стаянку Цэнтральнага РУУС — нібыта, узніклі пытанні з нумарным знакам кузава. Там яго сфатаграфавалі і апячаталі, забралі ключы, а праз некалькі дзён паведамілі, што машыну забралі на месяц — будуць праводзіць экспертызу. Адзін з праваахоўнікаў сказаў, што «калі б сядзеў дома — не было б праблемаў».

Днямі малады чалавек накіраваў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі начальніку Цэнтральнага РУУС.

Нагадаем, аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення ў 2014 годзе ў Беларусі дзяржаўных пошлін на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?