Чакаецца, што новы мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, прыбудзе ў Беларусь яшчэ да 7 студзеня, напярэдадні Раства Хрыстовага.

Аб гэтым паведаміў намеснік прэс-сакратара Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ) дыякан Мікалай Шульмін.

Паводле слоў дыякана Мікалая, пакуль невядомая дакладная дата прыбыцця новапрызначанага правячага архірэя Беларускай праваслаўнай царквы. Да канца гэтага тыдня, сказаў дыякан Мікалай, мітрапаліт Павел не прыбудзе ў Беларусь, але чакаецца, што ён ужо возьме ўдзел ў калядных набажэнствах.

У Беларускай праваслаўнай царкве пакуль не абмяркоўвалі пытанне аб тым, ці будзе арганізаванае нейкае мерапрыемства, якое б сімвалізавала перадачу ўлады мітрапаліту Паўлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?