У бліжэйшыя суткі, 27 снежня, умовы надвор'я будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса, якая паступае з Чорнага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. Днём месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе -2.. +4°C, днём +1.. +6°C, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай вобласці паветра прагрэецца да +8°C. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

У выхадныя ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е.

У суботу, 28 снежня, у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж, ноччу і раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -2.. +3°C, днём 0.. +5°C, па паўднёвым захадзе да +8°C.

У нядзелю 29 снежня, кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу, чакаюцца ў дзённыя гадзіны месцамі па паўночна-заходняй палове. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -2.. +4°C, днём +1.. +6°C, цяплей будзе па паўднёвым захадзе да +8°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?