25 снежня ў цэнтры Мінска адбылося святочнае шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў. Сёлета адным з галоўных удзельнікаў шэсця стаў сімвал чэмпіянату свету па хакеі зубраня Волат. Калона казачных персанажаў прайшла маршрутам ад Кастрычніцкай плошчы да Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Тут жа разгарнуўся «Калядны кірмаш». Для мінчан і гасцей сталіцы падрыхтаваныя тэатралізаваныя прадстаўленні, гульні і конкурсы, а таксама канцэртная праграма з удзелам артыстаў беларускай эстрады.

Галоўны Дзед Мароз паабяцаў карэспандэнту БелаПАН, што ў новым 2014 годзе дэнамінацыі не будзе, і пажадаў шчасця, поспеху і росквіту.

Знакаміты мінчанін дзед Казімір у вобразе Дзеда Мароза пажадаў усім беларусам: «Няхай усе шукаюць для сябе незвычайныя касцюмы, няхай усе напаўняюць любоўю жыццё сваё».

Наступны год, прадказаў ён, будзе незвычайным. «2013-ы быў, паверце, не дрэнным. А 2014-ы — год лёсавызначальны, год Каня, а значыць, усе мы паедзем вярхом», — запэўніў дзед Казімір. Ён пераканаў, што надвор`е на Новы год будзе снежным, а таксама выказаў меркаванне, што ў наступным годзе Кастрычніцкую плошчу наўрад ці пераймянуюць у плошчу Каліноўскага, таму што «Кастрычнік вечны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?