У Расіі пад Іркуцкам разбіўся транспартны самалёт Ан-12, загінулі 6 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.
Самалёт ажыццяўляў пералёт з Новасібірска ў Іркуцк. На борце знаходзіўся экіпаж з шасці чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, выжыўшых няма.
Падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Вядома толькі, што самалёт упаў на тэрыторыі воінскай часці, у выніку чаго былі разбураны два склады. Ці ёсць ахвяры сярод ваеннаслужачых, невядома.
На месца катастрофы выехалі пажарныя і прадстаўнікі экстранных службаў.