Кастрычніцкі суд Магілёва асудзіў 26 снежня на трое сутак адміністрацыйнага арышту ўдзельніка групы «Стоп-падатак» у сацыяльнай сетцы «УКантакце» Антона Касцова.

Нагадаем, што ў групе «Стоп-падатак» абмяркоўвалася магчымасць правядзення 27 снежня другой акцыі пратэсту аўтамабілістаў супраць увядзення падатку на допуск аўтамабіляў да руху.

24 снежня на Антона Касцова быў складзены пратакол аб парушэнні ім часткі 1 артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). У яго быў канфіскаваны ноўтбук.

Як паведаміла БелаПАН маці актывіста, суд прайшоў сёння, але на ім яна не прысутнічала. «Яго запрасілі ў РАУС спачатку, а потым я не ведаю падрабязнасцяў. Ён мне толькі пазваніў і сказаў, што на трое сутак яго возьмуць пад арышт», — паведаміла маці асуджанага.

 

Раней паведамлялася, што 26 снежня Антон Касцоў павінен быў прыйсці ў Кастрычніцкі РАУС Магілёва, дзе, паводле яго слоў, супрацоўнікі міліцыі мелі намер вывучыць яго перапіску ў сетцы.

Яшчэ 24 снежня яны запатрабавалі ад актывіста выдалення з сацыяльнай сеткі групы «Стоп-страх», з якой арганізавалася група «Стоп-падатак». Антон Касцоў змог выдаліць з яе толькі свае запісы, паколькі, паводле яго сцвярджэння, з'яўляўся толькі яе ўдзельнікам, а не стваральнікам. У той жа дзень група была выдалена яе стваральнікам з іншага горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?