Бізнэсмэн Аляксандр Машэнскі, уладальнік кампаній «Санта-Брэмар» і «Савушкаў прадукт», зняўся ў карпаратыўным фільме, дзе адказаў на пытанні журналіста Дзяніса Кур’яна.

Якія выклікі і пагрозы вы бачыце для кампаніі, папыталіся ў Машэнскага? «Ёсць унутраныя і вонкавыя. Я лічу асноўнай пагрозай для кампаніі, што расце, - унутраную арганізацыю кампаніі. Гэта той стан, у якой кампанія можа застыць, палічыўшы, што яна ўжо стала вялікай. Важна памятаць, што мы сталі тым, кім з’яўляемся, дзякуючы працы і адносінам да прадукта.

Да вонкавых пагрозаў, калі гаварыць пра будучы год, можна аднесці: і меркаваныя валютныя рызыкі, гэта могуць быць і дзеянні дзяржавы. Усё тое, што называецца форс-мажорам. Я часта паўтараю словы Жванецкага пра Мінск. Калі ў яго запыталіся, як вам горад, то ён адказаў: «Горад у вас добры, а ў астатнім вы самі вінаватыя».

Вельмі не хацелася б пачуць гэта ў свой бок. Я не бачу задачаў, з якімі мы б не маглі справіцца».

«Угодай года для нас стала набыццё кампаніі «Рускае мора»… Магу сказаць, што аб’ём інвестыцый у 2013 годзе перавысіў 80 мільёнаў еўра – гэта рэкорд для нас».

Аляксандр Машэнскі не выключыў магчымасці таго, што ў наступным годзе кампанія «Санта-Брэмар» можа быць пераіменаваная.

«Мы будзем працаваць з поўнай самааддачай. Магчыма, будзем называцца па-іншаму. Арганізацыйная структура будзе іншай, але мы будзем рашаць тыя ж задачы, старацца стаць лепшымі, заняць больш рынка, зарабіць больш грошай на развіццё кампаніі».

У апошнім рэйтынгу інтэрнэт-выдання ej.by самых багатых людзей Беларусі Машэнскі заняў пятае месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?