Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, 25 снежня ва УУС Бабруйскага гарвыканкама па лініі 102 паступіў званок ад мясцовай жыхаркі. Жанчына паведаміла, што п'яны сужыцель яе маці збіў апошнюю і ўдарыў малалетняе дзіця заяўніцы.

На месца здарэння, у інтэрнат па вуліцы Ульянаўскай, выязджала група хуткага рэагавання ГУУС Бабруйска. У яе склад уваходзілі ўчастковы інспектар і малодшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку.

Убачыўшы супрацоўніка міліцыі, 32-гадовы зламыснік (непрацуючы, раней судзімы), схапіў нож і стаў пагражаць ім. Неўзабаве да месца здарэння прыбыла група затрымання мясцовага аддзела дэпартамента аховы ў складзе памочніка камандзіра ўзводу і міліцыянера-вадзіцеля. Памочнік камандзіра ўзводу неаднаразова папярэджваў дэбашыра аб магчымасці прымянення ў дачыненні да яго табельнай зброі. Апошняга гэта не спыніла.

Каб спыніць супрацьпраўныя дзеянні, міліцыянер прымяніў табельную зброю. У выніку дэбашыр з раненнем правага каленнага сустава быў шпіталізаваны. У дачыненні да яго Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па арт. 186 КК (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджаннях або знішчэннем маёмасці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?