Відэа NN.BY: Амаль пусты цэнтральны мінскі праспект Незалежнасці ў гадзіну пік, у выніку таго, што ўлады абмежавалі рух на ім:

19:01

Charter97.org: Несколько автомобилей остановились на перекрестке проспекта Независимости и улицы Ленина и начали сигналить. Водитель одного из них заблокировался в машине. К участникам акции подбежали сотрудники ГАИ и милиция. Они оттолкали одну из машин к тротуару.

18:59

Затрыманая Вольга Кавалькова

Bchd.info: На праспэкце Незалежнасьці ў Менску ў раёне плошчы Перамогі супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль актывісткі аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Вольгі Кавальковай. Актывістка ехала на аўтамабілі з налепкамі «Стоп-падатак» па праспэкце ў бок цэнтру горада. Супрацоўнікі ДАІ патлумачылі, што яе спынілі за тое, што яна сыгналіла. Актывістка не выключае, што ёй выпішуць штраф. Вольга Кавалькова таксама паведаміла, што міліцыянты не пускаюць аўтамабілі ў цэнтар Менска і разварочваюць іх у раёне плошчы Перамогі.

18:58

Заблакаваны тры машыны каля кавярні «У Францыска»

Радыё «Свабода»: Дзьве машыны заблякаваныя ДАІ каля кавярні «У Францыска». Сяргея і Антона, якія ехалі ў аўто Hundai, спрабуюць затрымаць. У Яўгеніі Бай, якая ехала у Toyota Auris, забралі дакумэнты і загадалі сесьці ў службовае аўто, аднак дзяўчына адмовілася: «Адзін і той жа міліцыянт, які спыняў мяне два разы, кожны раз прадстаўляўся рознымі імёнамі. Як такое можа быць!» Цяпер супрацоўнікі ДАІ складаюць на Яўгенію Бай пратакол без яе ўдзелу.

18:45

Один из водителей которые позвонил по телефону 102, чтобы узнать причину перекрытия проспекта. «Служебная необходимость», — ответил дежурный и посоветовал обратиться в ГАИ. Об этом пишет «Комсомольская правда в Беларуси».

18:32

У Купалаўскім скверы дзяжурыць знакаміты з 2011 года маёр Грышчанка са сваімі чудо-богатырямі.

18:31

Возле кафе «Дорожка» ехала девушка, у неё на машине была наклейка «Стоп налог!», сейчас, видимо, в машине ГАИ ей выписывают штраф, паведамляе твітар Беларускага Хельсінкскага камітэта.

18:27

У Брэсце на плошчы Леніна даішнікі і ціхары, паведамляюць з горада над Мухаўцам.

18:26

18:25

Charter97.org: Очевидцы сообщают, что сотрудники ГАИ перекрыли проспект Независимости в района Академии Наук и на перекрестке с улицей Козлова. Въезд на главную магистраль города с ряда улиц закрыт.

18:18

18:16

З Баранавіч:

18:13

Доступ для аўтамабіляў на праспект Незалежнасці з прылеглых вуліц абмежаваны. У выніку плынь аўтамабіляў з боку плошчы Перамогі ў кірунку Кастрычніцкай плошчы меншая, чым у звычайныя дні.

18:08

Можна канстатаваць, што запалохванні далі эфект: на праспекце гучаць адзінкавыя гукавыя сігналы. У адрозненне ад мінулага тыдня, масавай падтрымкі аўтамабілістаў і людзей на тратуарах няма. Весткі пра затрыманні і штрафы ўдзейнічаюць…

18:05

У машынах ДАІ на праспекце сядзяць па пяць чалавек. Спераду — два інспектары ДАІ. Ззаду — трое асобаў у цывільным. Усяго ўздоўж праспекта сабрана некалькі соцень супрацоўнікаў ДАІ і агентаў у штацкім. Поўная мабілізацыя сілавога апарата ў адказ на лакальную і непалітычную акцыю пратэсту.

18:00

Анлайн-відэа з праспекта:

17:55

На рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Валадарскага загучалі першыя сігналы аўто.

17:50

На праспекце і плошчы Незалежнасці расстаўлена многа ціхароў. Яны заўважны на ўсіх скрыжаваннях. Стаяць і машыны ДАІ. Па стане на 17.50 рух звычайны для гэтага часу.

* * *

Мінская Дзяржаўтаінспекцыя 26 снежня ў паведамленні на сайце ГУУС Мінгарвыканкама папярэдзіла аўтаўладальнікаў аб адказнасці за ўдзел у чарговай акцыі «Стоп-падатак». Нагадаем, яе плануецца правесці ў сталіцы 27 снежня.

Аўтаўладальнікі маюць намер пратэставаць супраць увядзення пошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Яе прызначана ўвесці 1 студзеня 2014 года.

У ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што матэрыялы ў дачыненні да вадзіцеляў, якія дапусцілі парушэнні ПДР на праспекце Незалежнасці ў Мінску вечарам 20 снежня, «зараз абагульняюцца, пасля чаго будуць перададзены ў пракуратуру для дачы прававой ацэнкі».

Нагадаем, што 20 снежня сотні кіроўцаў ездзілі па праспекце Незалежнасці і сігналілі ў знак пратэсту супраць увядзення падатку на допуск аўтамабіляў да руху. Улады адразу прынялі меры запалохвання: яны затрымалі самага актыўнага ўдзельніка пратэстаў і выпісваюць штрафы тым, хто ў часе акцыі спыняўся на аварыйцы. Таксама былі праведзены ператрусы ў мадэратараў суполкі «Стоп-падатак» у сацыяльных сетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?