Савет міністраў зацвердзіў пералік друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, рэдакцыям якіх у 2014 годзе будзе аказана фінансавая падтрымка са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Такое рашэнне замацавана ў пастанове ўрада № 1111 ад 20 снежня, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале pravo.by.

Дзяржаўная падтрымка рэдакцый вызначаных СМІ, як адзначаецца ў дакуменце, будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 192 ад 17 мая 2011 года «Аб падтрымцы асобных сродкаў масавай інфармацыі і некаторых арганізацый».

У пералік друкаваных СМІ, якія будуць субсідавацца з рэспубліканскага бюджэту ў 2014 годзе, увайшлі рэдакцыі 25 часопісаў, дадаткаў і газет, сярод якіх «Звязда» інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?