Кітай скасаваў сістэму працоўнага перавыхавання.
У суботу адпаведная прапанова была прынята на сесіі Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.
Акрамя таго, заканадаўцы змякчылі прынцып «адна сям'я — адно дзіця», дазволіўшы заводзіць другога, калі адзін з бацькоў быў адзіным дзіцем у сям'і.
Парламент фактычна зацвердзіў рашэнні, прынятыя ў сярэдзіне лістапада пленумам кампартыі краіны. Змены, паводле задумы кітайскага кіраўніцтва, з'яўляюцца часткай высілкаў, накіраваных на ўмацаванне правоў чалавека і павышэнне якасці правапрымяняльнай практыкі.
Сістэма працоўных лагераў, вядомых як «лаоцзяо», была ўведзена ў Кітаі ў 1957 годзе.
У іх ўтрымліваліся злачынцы, якія ўчынілі нязначныя правапарушэнні, а таксама людзі, па якіх-небудзь прычынах непажаданыя мясцовым уладам. Асаблівасцю гэтых лагераў з'яўляецца тое, што людзей у іх адпраўлялі без суда і следства, паводле рашэння мясцовага паліцэйскага начальства.
Палітыка «адна сям'я — адно дзіця» была ўведзена ў КНР у 1970-х для зніжэння тэмпаў росту колькасці жыхароў краіны.
Адным са следстваў гэтай палітыкі стала намецілася скарачэнне колькасці працаздольных грамадзян і імклівае старэнне насельніцтва.