У міліцыю са скаргай на крадзеж кашалька звярнуўся 26-гадовы выкладчык адной са школ Полацка.
Кашалёк, у якім было 330 тыс. рублёў, быў выкрадзены з сумачкі, пакінутай у незачыненай лабаранцкай школы.
Мяркуецца, што крадзеж здзейсніў 15-гадовы вучань. Гэты навучэнец ўжо стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.