Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Паўла з зацвярджэннем на пасадзе мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі.
«Праваслаўная царква з'яўляецца вядучай канфесіяй нашай краіны, робіць значны ўнёсак у захаванне і ўзбагачэнне духоўных і маральных традыцый беларускага народа. У Беларусі склаліся сапраўды партнёрскія дзяржаўна-царкоўныя адносіны, вядзецца зацікаўлены, канструктыўны дыялог, скіраваны на вырашэнне найважнейшых сацыяльных пытанняў грамадства», — гаворыцца ў віншаванні.
«Вы маеце багаты досвед працы ў праваслаўных прыходах, размешчаных у розных краінах, карыстаецеся аўтарытэтам і павагай сярод святароў і вернікаў. Упэўнены, што на высокай пасадзе кіраўніка Беларускага экзархата Вы зробіце ўсё магчымае для захавання і развіцця традыцый суработніцтва дзяржавы і царквы, будзеце актыўна садзейнічаць умацаванню стабільнасці, згоды і міру ў беларускім грамадстве», — зазначыў Лукашэнка.