Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 снежня 2013 года склала 9 млн. 467,8 тыс. чалавек.

Натуральнае змяншэнне насельніцтва ў студзені-лістападзе зменшылася ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 32,5% і склала 6 тыс. 553 чалавекі. Міграцыйны прырост за студзень-лістапад 2013 года дасягнуў 10 тыс. 543 чалавекі (павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 2 тыс. 165 чалавек, або на 25,8%) і кампенсаваў натуральнае змяншэнне насельніцтва, забяспечыўшы павелічэнне колькасці насельніцтва ў параўнанні з пачаткам года на 4 тыс. чалавек.

Паводле аператыўных статыстычных даных, у студзені-лістападзе нарадзілася 108 тыс. 779 дзяцей, памерла - 115 тыс. 332 чалавекі. У цэлым па краіне ў студзені-лістападзе 2013 года колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных на 6% (у студзені-лістападзе 2012 года - на 9,2%).

У студзені-лістападзе 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 14,9%, колькасць разводаў зменшылася на 9,5%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?