Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў указ № 574 «Аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдытаў на льготных умовах для аплаты экстракарпаральнага апладнення».

Дакументам прадугледжваецца выдзяленне льготнага крэдыту жанчынам, якім аказваецца медыцынская дапамога ў выглядзе экстракарпаральнага апладнення (ЭКА), у арганізацыях аховы здароўя краіны ўсіх форм уласнасці.

Зараз у Беларусі штогод праводзіцца 1.700-2.000 працэдур ЭКА. 

Льготныя крэдыты будуць выдзяляцца ААТ «ААБ Беларусбанк» у беларускіх рублях тэрмінам да пяці гадоў з выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 50% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка. Максімальная сума крэдыту — да 300 базавых велічыняў, устаноўленых на дату заключэння крэдытнай дамовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?