29.12.2013 / 14:52

Telegraph: выбух у Валгаградзе ставіць пад пытанне бяспеку Сочы 2014 11

Фота Дзмітрыя Рагуліна, ИТАР-ТАСС.

Заходнія СМІ адрэагавалі на тэракт у Валгаградзе артыкуламі, дзе выказваюцца сумневы адносна бяспекі наведвання Алімпіяды ў Сочы, піша Газета.ru.

«Выбух ўсяго праз два месяцы пасля тэракту ў тым жа горадзе (смяротніца Наіда Асіялава падарвала аўтобус у Валгаградзе 21 кастрычніка) ўмацоўвае асцярогі ў магчымым нападзе ісламскіх баевікоў на аб'екты зімовай Алімпіяды, якую Расея збіраецца правесці ў горадзе Сочы на Чорным моры менш чым праз шэсць тыдняў», — піша The Telegraph.

«Наколькі бяспечная Алімпіяда ў Сочы?» — задаецца пытаннем CNN у сваім твітэры і прыводзіць спасылку на сюжэт тэлеканала, які распавядае аб тэрактах на Каўказе, блізкасці Сочы да праблемнага рэгіёна і арганізацыі бяспекі на расійскіх вакзалах.

У чэрвені лідар чачэнскай групоўкі Доку Умараў заклікаў сваіх тэрарыстаў засяродзіць падрыўную працу на Алімпіядзе, нагадвае Independent, адзначаючы, што «Валгаград знаходзіцца ўсяго ў 690 км ад Сочы».

0
Чэпикау / Адказаць
29.12.2013 / 18:19
Сучасным расейским палитыкам было б карысна перачытаць Лермант ава ды Талстога, каб уцямиць сабе, што николи чачэнцы ня будуць адчуваць сябе скароными, ну и паводзиць сябе будуць адпаведна.
0
Палівач / Адказаць
29.12.2013 / 19:28
І колькі сярод забітых за апошнія гады баявікоў і тэрарыстаў было чачэнцаў?
0
справочная / Адказаць
29.12.2013 / 21:00
А в какой стране проживает этот Дока Умаров? Президента той страны необходимо в наручниках привезти на олимпиаду и посадить на трибуну, шоб все игры смотрел. Хай знает, что в ответе за тех, кого приручил. Там же будут люди со всего Мира, как можно таких бандитов брать под крылышко?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру