29.12.2013 / 18:44

Шумахер трапіў у лякарню пасля інцыдэнту ў Францыі 1

Сяміразовы чэмпіён свету аўтагоншчык Міхаэль Шумахер атрымаў траўму галавы падчас катання на горных лыжах на французскім курорце Мэрыбэль.

44-гадовы Шумахер, які сончыў кар’еру ў «Формуле-1» у другі раз у канцы сезону 2012 года, быў дастаўлены на верталёце ў бальніцу горада Муцьер.

Па словах дырэктара гарналыжнага курорта Мэрыбэль Крыстафа Жэрніньён-Лекомта, Шумахер «быў у шоку, але прытомнасці не губляў».

0
абзац / Адказаць
30.12.2013 / 02:27
он сейчас в коме!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру