У заключным матчы міжнароднага таварыскага турніру Yellow Cup у Швейцарыі зборная Беларусі (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) перамагла каманду Расіі — 30:29 (18:14) і выйграла турнір.
Лідар нашай каманды Сяргей Рутэнка закінуў сёння 14 мячоў.
Беларусь — 4, Расія — 3, Егіпет — 3, Швейцарыя — 2.
Беларускі галкіпер Віталь Чарапенька названы найлепшым варатаром турніру.
Зборная Беларусі праз два тыдні возьме ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па гандболе, што пройдзе з 12 па 25 студзеня ў Даніі.
Беларусы у групавым турніры згуляюць з камандамі Харватыі (13 студзеня), Швецыі (15 студзеня), Чарнагорыі (17 студзеня).
Галоўная зорка Беларусі — Сяргей Рутэнка, фота Сяргея Гудзіліна.