Аляксандр Сурыкаў таксама сказаў, што ў Беларусь на Новы год прыедзе больш за мільён расійцаў. Ён заявіў пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ.

Пасол яшчэ раз падкрэсліў, што крэдыт у 2 мільярды даляраў, які атрымае Мінск, — гэта не падарунак.

«Я не думаю, што гэта падарунак! Гэта ніякі не падарунак, усё гэта разумныя дзеянні абедзвюх дзяржаваў, я наўпрост скажу. Ну, у дадзеным выпадку мы — крэдытор, крэдыт накіраваны на павышэнне самадастатковай беларускай эканомікі. Дакладней, самадастатковасці беларускай эканомікі. Вось гэта — важна», — перакананы ён.

Аляксандр Сурыкаў пагадзіўся з тым, што ўступленне Расіі ў СГА паўплывала на падзенне тавараабароту паміж Мінскам і Масквой.

Пасол расказаў, чаму, на яго думку, расійцы едуць адпачываць у Беларусь.

«Ведаю, што ўсе санаторныя месцы на сённяшні дзень у Беларусі запоўненыя, — сказаў Сурыкаў, адказваючы на пытанне аб росце колькасці турыстаў з Расіі ў гэтым годзе. — Усе гатэлі запоўненыя цалкам, усе аграсядзібы запоўненыя. Значыць, падабаецца! А колькі мільёнаў прыедзе, мне сказаць складана, таму што я разам усіх месцаў Беларусі не ведаю. Але гэта далёка за мільён чалавек прыедзе».

Вядоўца Казіятка выказаў меркаванне, што расійцы едуць да нас праз нізкія цэны.

«Я хлусіць пра цэны не буду, таму што па асобных відах прадукцыі, асабліва рыбапрадуктах, у Беларусі атрымліваецца даражэй, чым на Рублёўцы ў Маскве, — не пагадзіўся Сурыкаў.

— А ў цэлым, па шараговых прадуктах, вы маеце рацыю. Але не гэта галоўнае! Вы разумееце, атрымліваецца, што мы дзве суверэнныя, незалежныя, маладыя дзяржавы. І галоўнае, на маю думку, не прадукты, якія таннейшыя, не выпіўка. Атрымліваецца, што мы — замежжа для Беларусі, а Беларусь — замежжа для Расіі. Але гэта роднае замежжа! Не трэба табе ні віз афармляць, нічога не трэба рабіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?