30.12.2013 / 10:10

Лыжы… Міхаэль Шумахер трапіў у кому, яго стан крытычны 8

Сяміразовы чэмпіён свету ў класе Формула-1 Міхаэль Шумахер, які ў нядзелю 29 снежня атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, трапіў у кому.

Bild.de

44-гадоваму спартсмену спатрэбілася тэрміновае аператыўнае ўмяшанне, у яго знайшлі кровазліццё ў мозг. Дактары ацэньваюць яго стан як крытычны.

Шумахер ударыўся галавой, катаючыся на лыжах ў французскіх Альпах. Паведамлялася, што, калі яго перапраўлялі ў бальніцу на верталёце, гоншчык знаходзіўся ў свядомасці 

Міхаэль Шумахер пачаў выступаць у Формуле -1 з 1991 года і канчаткова завяршыў выступленні ў 2012 годзе. Ён выступаў за каманды «Джордан», «Бенетон», «Ферары» і «Мэрсэдэс». Шумахер з'яўляецца самым паспяховым гоншчыкам у гісторыі аўтаспорту.

Усім можна знайсці замену, нават мне: правілы жыцця ад Міхаэля Шумахера

0
Максим Дизайнер / Адказаць
30.12.2013 / 10:43
Выздоровления,Михаэль!Какая ирония судьбы. Человек, неоднократно разгонявший гоночный болид до 300 км в час, разбился на лыжной горке. Недавно вернулся из Буковеля, так там в прокате в комплекте с лыжами и ботинками обязательно идет шлем. Весь курорт катается в шелмах. Сам упал на ровном месте и ударился затылком об раскатанный снег. В глазах все поетемнело.Если бы не шлем, возможно валяся бы сейчас в украинской больнице, а не строчил комментарии к статье.
0
фанат / Адказаць
30.12.2013 / 11:55
максим дизайнер ты прав. ирония судьбы. он начинал гоночную карьеру во времена, когда травмы, и даже смерти были обычным яввлением. а тут на тебе, травма на горнолыжном курорте. кстати, его пресслужба утверждает что он был в шлеме, страшно представить что бы было, будь он без него
0
Юрась Беларус / Адказаць
30.12.2013 / 12:32
Яго выздараўленне залежыць ад часу з моманту ковазліцця ў мозг да моманту вызвалення мозгу ад гэтай крыві. У нас, як правіла, пакуль нойдзецца доктар, пакуль будуць здадзеныя аналізы, пакуль будзе пастаўлены дыягназ, пакуль хворага даставяць у клініку, дзе робяцца такія аперацыі, праходзіць шмат гадзін. За гэты час нервовыя клеткі насупраць крывянога згустка паспяваюць памерці і ў хворага потым - вялікія ўскладненні са здароўем - у каго перастае дзейнічаць рука, у каго - нага і іншае. Будзем спадзявацца, што Еўропа - не рашка, і гэты час у іх склаў 1-2 гадзіны. У гэтым выпадку можна сказаць, што траўма для Шумахера абыдзецца амаль бесслядоўна.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру