30.12.2013 / 10:20

Мужчыну абвінавачваюць, што ён сігналіў на «Стоп-падатку»: «Але 20 снежня я на сваёй машыне быў у Польшчы!» 3

«Спачатку мяне выманілі з дому пад маркай «Праводзім «перахоп» па Volvo, спусціцеся, зверым нумар кузава», затым, калі я, здзівіўшыся недарэчнасці сітуацыі, адмовіўся падпісваць пратакол апытання, выклікалі ў ДАІ позвай», — абурана кажа Максім.

— Днямі патэлефанавалі з ДАІ, пацікавіліся, ці наш аўтамабіль Volvo ХС90, дзяржнумар XXXX-ХХ7. Так, наш, належыць жонцы. Інспектары сказалі, што праводзіцца «Перахоп» па такім Volvo, ці не маглі б мы, маўляў, спусціцца, трэба зверыць нумар кузава, — проста цяпер. Я падумаў, мала што, збілі каго-небудзь на Volvo і схаваліся, альбо скралі такі аўтамабіль — вядома, спусціўся ў двор. Было дзесьці 21.00, на вуліцы цемра, яшчэ падумаў, якая зверка ў цемры… Выйшаў, пад пад'ездам машына ДАІ, — і тут пачынаецца недарэчнасць, — кажа Максім.

Паводле яго словаў, інспектар папрасіў паказаць дакумент, які сведчыць асобу. І паведаміў: «Ваш аўтамабіль 20 снежня быў заўважаны на праспекце Незалежнасці, 25 у 18.05. Яго кіроўца парушаў п.172 ПДР (прымяненне гукавога сігналу)».

— Ён паказаў рапарт, складзены інспектарам ДПС Л. спецпадраздзялення па забеспячэнні дарожнай бяспекі ДАІ горада, у якім той сведчыць, што бачыў нашу машыну, якая нібыта сігналіла. Але мы ў гэты дзень былі ў Польшчы — сям'ёй, на гэтай машыне, і ў пашпарце есць адзнакі аб перасячэнні мяжы — глядзець ніхто не стаў! Я яму кажу: «А хіба можна вінаваціць і даваць штраф, грунтуючыся на паказаннях толькі інспектара? Дзе хоць адзін сведка?» Супрацоўнік ДАІ адказаў, што гэта «вырашыць начальнік, а сведкі ёсць», — расказвае Максім.

Інспектар пачаў складаць пратакол апытання. Максім адмовіўся яго падпісваць і выйшаў з машыны, прапанаваўшы на развітанне выклікаць яго афіцыйна, «таму што далей марнаваць час на гэтае трызненне не збіраўся».

26 снежня карыстальнік напісаў і зарэгістраваў у ДАІ скаргу на дзеянні інспектара Л., палічыўшы іх «паклёпам — распаўсюдам заведама ілжывых звестак, што ганьбяць іншую асобу», і папрасіў кіраўніцтва ДАІ горада прыцягнуць супрацоўніка да адміністрацыйнай адказнасці за паклёп, абвясціць яму вымову з занясеннем у асабістую справу, а таксама запатрабаваў «пісьмовых прабачэнняў».

— На момант прыдуманага інспектарам правапарушэння і аўтамабіль, і людзі, якія маглі ім кіраваць, знаходзіліся па-за межамі Рэспублікі Беларусь. Я хацеў зрабіць запыт у Дзяржпамежкамітэт, але не магу, таму што такія звесткі там даюць толькі арганізацыям, у мяне есць запіс відэарэгістратара, дзе адлюстроўваюцца час, дата і кадры і карцінка з пагранпераходу, дакументы з адзнакай аб перасячэнні мяжы. Але чаму гэта ўсё павінен даказваць я, а не людзі, якія мяне вінавацяць немаведама ў чым? Не хачу станавіцца ўдзельнікам гэтага разводу, — кажа Максім.

У найбліжэйшы час у карыстальніка з'явіцца магчымасць асабіста растлумачыць сваю пазіцыю прадстаўнікам ДАІ горада — 27 снежня яму прыйшла позва з патрабаваннем з'явіцца на адміністрацыйную камісію ў ДАІ.

Гісторыю карыстальніка пракаментавалі ў ДАІ Мінска:

— Адміністрацыйны працэс пачынаецца з моманту складання працэсуальнага дакумента — у дадзеным выпадку пратаколу апытання. Але гэта не значыць, што кіроўцу або ўладальніка аўтамабіля ў чымсьці абвінавачваюць. Па дадзеным факце — як і многіх іншых — праводзіцца праверка. Аргументы ўсіх бакоў будуць разгледжаныя, ім будзе дадзеная прававая ацэнка. Скарга будзе разгледжаная ў вызначаны заканадаўствам тэрмін.

0
Вечерний дозор / Адказаць
30.12.2013 / 11:33
Подозреваю, что скоро за "Стоп-налог" будут привлекать тех, у кого вообще нет автомобмля.
0
віКніК / Адказаць
30.12.2013 / 14:00
Малойца, Максім! Павёў сябе вельмі годна. Не даў сябе прынізіць, даў адпор. Зараз здадуць назад.
0
читатель / Адказаць
30.12.2013 / 16:18
Мозаичную психопатию надо было лечить вовремя, чтоб ей шавки не заразились.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру