Падрыў вакзала ў Валгаградзе 29 снежня ажыццявіў член бандфармавання з Дагестана, выхадзец з волжскай рэспублікі Марый Эл Павел Пячонкін. Пячонкін далучыўся да дагестанскіх баевікоў вясной 2012 года: ён прыняў іслам і змяніў імя на Ансар Ар-Русі.

Да таго, як стаць баевіком, Пячонкін працаваў у Марый-Эл фельчарам на станцыі «хуткай дапамогі».

Таксама мяркуецца, што сёння выбух у тралейбусе ў Валгаградзе ажыццявіў тэрарыст-смяротнік. Магутнасць выбухоўкі склала 4 кг тратылу.

Агулам учора і сёння ў Валгаградзе загінулі 32 чалавекі, больш за 100 параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0