Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчаюць прэмію за найлепшую кнігу прозы 2013 года.

Высоўваць кнігі могуць:

— выдавецтвы;

— сакратар прэміі;

— члены журы;

— пераможцы папярэдніх конкурсаў.

Іншыя асобы ці арганізацыі могуць падаваць прапановы па заяўках у сакратарыят.

Заяўкі прымаюцца праз сайт прэміі www.gedroyc.by. Калі няма магчымасці падаць кнігу праз сайт, заяўку можна даслаць на адрас:

— паштовы: 220050, Мінск, п/с 218;

— электронны: [email protected]

Кнігі прымаюцца да 31 студзеня 2014 года.

Сёлета ва ўмовы прэміі ўнесеныя наступныя значныя змены:

— аўтар, які атрымаў галоўную прэмію (І месца), не можа ўдзельнічаць у наступных прэміяльных сезонах;

— перыяд прэміі для зручнасці журы павялічаны да паўгода.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў Палажэнні аб Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Узнагароды:

I месца: чэк на суму, якую кожны год вызначае «Ідэя Банк»;

II месца: пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў, г. Вісбю, Готланд (Швецыя);

ІІІ месца: творчая стыпендыя ў Вроцлаве (Польшча).

Склад журы будзе абвешчаны ў сярэдзіне студзеня, паведамляе прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0