На знак салідарнасці з народам Украіны яны засвяцілі самы вялікі ў Паўночнай Амерыцы вадаспад сіне-жоўтымі агнямі.

Свой пратэст супраць збіцця журналісткі Таццяны Чарнавол выказалі і ўкраінцы ЗША. У падтрымку журналісткі і актывісткі Еўрамайдана выйшлі ўкраінцы Філадэльфіі.

У Лісабоне і Албуфэйры зноў сабраліся ўкраінцы, салідарныя з прысутнымі на Еўрамайдане. Яны стварылі аб'яднанне «Еўрамайдан-Партугалія».

На абодвух мітынгах у чарговы раз выказалі падтрымку ўкраінцам у Кіеве лозунгамі «Кіеў, мы разам з вамі!», трымалі партрэты Януковіча, перавернутыя ўніз галавой, маліліся і спявалі гімн Украіны. Таксама былі сабраныя ахвяраванні ў падтрымку Еўрамайдана ў Кіеве.

Адной з прычын стварэння аб'яднання ў Саюзе ўкраінцаў у Партугаліі назвалі супрацьдзеянне «спробам амбасады Украіны ў Партугаліі, заручыўшыся падтрымкай лаяльных (збольшага прарасийскіх арганізацый) паказаць партугальскаму грамадству разыходжанні ў поглядах на падзеі ва Украіне сярод украінскай абшчыны ў Партугаліі».

А ўкраінцы Італіі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане зладзілі ўкраінскую батлейку, якую назвалі «Калядны Еўрамайдан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?