Новым галоўным трэнерам футбольнага клуба «Дынама» (Мінск) зацверджаны вядомы беларускі спецыяліст Уладзімір Журавель, паведамляе афіцыйны сайт сталічнага клуба.

dinamo-minsk.by

dinamo-minsk.by

Сваю трэнерскую кар'еру Журавель пачаў у 2005 годзе ў жодзінскім «Тарпеда», а з мая 2010 года працаваў галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра». Пад яго кіраўніцтвам гарнякі чатыры разы запар станавіліся сярэбранымі прызёрамі чэмпіянату Беларусі (2010—2013 гады).

42-гадовы У.Журавель змяніў на пасадзе галоўнага трэнера дынамаўскай дружыны галандскага спецыяліста Роберта Маасканта. Ён будзе 28-м трэнерам у клубе з таго часу, як камандай кіруе Юрый Чыж (з канца 1999 г.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0