07.10.2007 / 22:11

Віншую «НН» з 101-годзьдзем! з пошты Рэдакцыі 1

Прывітаньне, шаноўная рэдакцыя “Нашай Нівы”!

Сёньня ёй сто адзін, і з гэтай нагоды хочацца падарыць вам некалькі пяшчотных слоў-віншаваньняў.

Вы робіце карысную і зусім ня лёгкую працу – нясеце праўду сваім чытачам, абараняеце беларушчыну, робіце яе папулярнай як у сябе

дома, так і ў іншых краінах сьвету.

Зычу вам цярпеньня і розных радасьцяў, божай дапамогі і паболей падпісчыкаў…

І веру, што хутка мы прачнемся ў вольнай краіне, і “Наша Ніва” зноў зможа прадавацца ў шапіках “Белсаюздруку”.

Юры Бакур, tut.by

0
Аарон Музычэнка / Адказаць
09.10.2007 / 15:50
Я жыву зараз за мяжой, у далёкім Іерусаліме, але ж вельмі ўдзячны "Нашай Ніве" за тое, што нясеце праўду ў сьвет, дый за тое,што ёсьць магчымасьць не забыць беларускую мову! Віншую «НН» з 101-годзьдзем, зычу ўсяго добрага!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру