Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін павіншаваў свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку з Новым годам, паведамляецца на афіцыйным сайце прэзідэнта Расіі.

Акрамя Лукашэнкі ў віншавальным тэксце расійскі лідар згадаў яшчэ прыблізна 40 дзяржаўных дзеячаў замежных краін. 

Пуцін віншаваў па алфавіце, таму віншаванне Лукашэнку размясцілася паміж кіраўнікамі Арменіі і Бразіліі.

Пуцін адзначыў, што гэты год для расійска-беларускіх адносін «быў вельмі паспяховым». «Дзякуючы зладжаным намаганням ажыццяўлялася эфектыўнае ўзаемадзеянне ў фармаце Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, працягвалася планамерная праца па стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, плённа прайшлі мерапрыемствы па лініі старшынства Рэспублікі Беларусь у СНД».

Цікава, што сярод тых, каго павіншаваў Пуцін — прэзідэнт непрызнанай большасцю краін Абхазіі Аляксандр Анкваба, а таксама прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Леанід Цібілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0