Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і Асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2014 год. Адпаведныя ўказы падпісаныя 31 снежня.

У прыватнасці, запланаваны рост валавога ўнутранага прадукту на 3,3%, прадукцыйнасці працы (па валавым унутраным прадукце) — на 6,9%, экспарту тавараў і паслуг — на 8,6%.

Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі чакаецца станоўчым на ўзроўні 0,1% да ВУП.

Прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове прагназуецца ў аб'ёме 4,5 млрд. долараў ЗША.

Чакаецца, што энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту будзе зніжана не менш чым на 3%.

Прадугледжаны ўвод у эксплуатацыю 2,5 млн. кв. метраў жылля з дзяржаўнай падтрымкай.

Плануецца, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў 2014 годзе павінны скласці 103% да ўзроўню гэтага года.

Прагназуецца, што ў 2014 годзе сярэднегадавая стаўка рэфінансавання складзе 14—16% гадавых, патрабаванні банкаў да эканомікі ўзрастуць на 16—19%, міжнародныя рэзервовыя актывы (у вызначэнні МВФ) павялічацца на 0,2—0,5 млрд. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?