Першая аператыўная зводка МНС гэтага года сведчыць, што навагодняя ноч — 2014 прайшла спакайней, чым навагодняя ноч-2013. Надзвычайных сітуацый у месцах правядзення масавых навагодніх мерапрыемстваў не адбылося, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошні выезд падраздзяленняў МНС у 2013 годзе адбыўся 31 снежня ў 23.43 у Мінску. Па вул. Сухараўскай, 46 гарэў аўтамабіль «Пежо-307». Пажар ліквідаваны ў 23:59.

Першы выезд падраздзяленняў МНС ў новым 2014 годзе - быў у Капыльскім раёне: пажар у нежылым доме ў в. Чарнагубава. Пажар ліквідавалі за 30 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?