Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №1166 ад 30 снежня 2013 года, афіцыйна апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. Дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня 2014 года.

У прыватнасці, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 студзеня ўстаноўлены на ўзроўні 80 570 рублёў за 1 Гкал.

Цана 1 кубаметра прыроднага газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў ў ацяпляльны перыяд вызначана на ўзроўні Br520,9, у летні перыяд — Br1 906,6. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (незалежна ад сезону) кошт 1 кубаметра газу складзе таксама Br1 906,6.

Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу кошт газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе Br15 250 з аднаго жыхара ў месяц, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — Br43 850, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — Br24 800.

Павышаны цэны і на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах. Так, кошт 1 кубаметра з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў ў ацяпляльны перыяд складзе Br8 070,6, у летні перыяд — Br5 083,9. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 кубаметра складзе таксама Br5 083,9. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц ўстаноўлены на ўзроўні Br15 250, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — Br43 200, пры наяўнасці газавай пліты ( пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) - Br20 350.

Кошт электрычнай энергіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе цяпер складае Br622,7 за 1 кВт гадз, па дыферэнцыяваным тарыфе — Br435,9 за 1 кВт гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і Br1245,4 за 1 кВт гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Электрычная энергія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачным тарыфе будзе абыходзіцца жыхарам рэспублікі ў Br732,7 за 1 кВт гадз.

Таксама пастановай устаноўлены для насельніцтва тарыфы на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

У прыватнасці, з 1 студзеня такі тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складае Br300 тыс. за 1 Гкал.

Цана 1 кубаметра прыроднага газу, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, складае Br2 362.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з указамі №72 ад 25 лютага 2011 года «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» і № 550 ад 5 снежня 2013 года «Аб некаторых пытаннях рэгулявання тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі і унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0