На пачатак новага года курс даляра склаў 9520 рублёў, курс еўра - 13130 рублёў. Такім чынам, за год беларускія грошы патаннелі ў дачыненні да амерыканскай валюты на 11,1%, да еўрапейскай - ажно на 15,8%.

Аднак паколькі курс расійскага рубля вырас за год нязначна, усяго на 2,8%, агулам кошык валют за год падаражэў на 9,8%.

Для параўнання, летась дэвальвацыя беларускага рубля склала 5,2%. Затое пазалетась, у крызісным 2011-м, кошык валют вырас у цане на рэкордныя 171,7%.

Дэвальвацыя за год, у %:

Да кошыка валют 9,8%
Да даляра ЗША (USD) 11,1%
Да еўра (EUR) 15,8%
Да расійскага рубля (RUB) 2,9%

Дэвальвацыя за паўгода, у %

Да кошыка валют 10,3%
Да даляра ЗША (USD) 8,3%
Да еўра (EUR) 14,6%
Да расійскага рубля (RUB) 8%
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?