02.01.2014 / 00:19

Якая валюта самая выгадная пры ўкладах? А ў якой валюце збіраеце грошы Вы? 10

Як беларускі рубель змяніўся ў адносінах да іншых валют за год.

Нацбанк вызначае курс беларускага рубля ў дачыненні да васьмі дзясяткаў валют краін свету.

26 з іх «асноўныя» — іх курс змяняецца штодня пасля таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Падчас іх вызначаюцца курсы даляра, еўра і расійскага рубля, а астатнія курсы разлічваюцца аўтаматычна.

Курсы іншых больш чым 50 валют называюцца Нацбанкам штомесяц.

«Наша Ніва» параўнала афіцыйныя курсы валют з тымі, якія былі год таму. У якія грошы было найвыгадней укладацца?

Топ-7 самых выгадных валют за 2013 год

Валюта Курс на 1 студзеня 2013 Курс на 1 студзеня 2014 Рост у адносінах да рубля
Ісландская крона 66,95 82,65 23,5%
Новы ізраільскі шэкель
2 293,16 2 741,86 19,6%
Македонскі дэнар
181,57 213,32 17,5%
Еўра
11 340 13 130 15,8%
Балгарскі леў
5 794,85 6 704,7 15,7%
Літоўскі літ
3 282,77 3 798,05 15,7%
Дацкая крона
1 519,49 1 757,93 15,7%

Топ-7 самых нявыгадных валют за 2013 год

Валюта Курс на 1 студзеня 2013 Курс на 1 студзеня 2014 Умацаванне рубля ў адносінах да валюты
Іранскі рыял 698,17 (за 1000) 386,16 (за 1000) 80,8%
Сірыйскі фунт
120,7 67,33 79,3%
Венесуэльскі балівар
1 995,51 1 513,01 31,9%
Суданскі фунт
1 941,11 1 593,31 21,8%
Аргенцінскае песа
1 745,06 1 460,19 19,5%
Інданэзійская рупія
889,24 (за 1000) 782,17 (за 1000) 13,7%
Паўднёваафрыканскі ранд
1 007,23 908,25 10,9%

Ягор Марціновіч

0
Игар / Адказаць
02.01.2014 / 09:47
бел рубли на дэпазитнай картке даюць каля 40% минус 30% сапрауднай инфляцыи = 10% прыбытку даляры даюць 5% и гэта роуна их инфляцыи. найвыгодней ашчаджаць у бел рублях. але трэба разумець КАЛИ БЕГЧЫ У АБМЕННИК перад чарговай дэвальвацыяй
0
- / Адказаць
02.01.2014 / 10:19
Чаму не ўсе валюты?
0
Кнехт / Адказаць
02.01.2014 / 11:22
Так дваццаць год нас і "разводзілі" фанцікамі замест грашэй. А па завяршэнні кар'еры пярэйдуць на расійскі рубель. А чаго мы хацелі ад фуфлыжнікаў - "герояў Беларусі"?!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру