02.01.2014 / 14:26

Балгарыя выдала Беларусі злачынцу, які быў у міжнародным вышуку шэсць гадоў 2

Напярэдадні Новага года з Балгарыі быў экстрадаваны грамадзянін Беларусі, які шэсць гадоў знаходзіўся ў міжнародным вышуку.

31-гадовы мужчына адшукваўся Цэнтральным РУУС Мінска па лініі Інтэрпола з 2007 года за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 207 КК (разбой). Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, на пустцы каля Далгінаўскага Тракта ў сталіцы ён напаў на сваю ахвяру, жорстка збіў і забраў мабільны тэлефон.

Пасля ўчынення злачынства беларус хаваўся на тэрыторыі розных дзяржаў, у тым ліку ў Іспаніі, Партугаліі, краін Афрыкі. Уцякач быў затрыманы 20 верасня памежнікамі ў Русе пры спробе перасячы румына-балгарскую мяжу. У пачатку снежня Міністэрства юстыцыі Балгарыі задаволіла просьбу Генеральнай пракуратуры Беларусі аб выдачы.

БелаПАН

0
?! / Адказаць
02.01.2014 / 15:29
А забойцаў Захаранкі, Завадскага, Красоўскага, Ганчара калі знойдзеце?!
0
віКніК / Адказаць
02.01.2014 / 16:02
Каб знайсці, хаця б пачаць шукаць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру