Як стала вядома Еўрарадыё, у Мінску затрыманыя чатыры актывісты антыфашысцкага руху. Перад гэтым каля 50 чалавек сабраліся ля расійскай амбасады.

Яны трымалі расцяжку «Не фашызму!», а таксама партрэты чатырох чалавек, якія загінулі ў Расіі ад рук неафашыстаў. Асноўная мэта акцыі — спыніць забойствы людзей у суседняй краіне, дзе апошнім часам пачасціліся напады на замежнікаў.

Акцыя не была санкцыянаваная. Праз 5 хвілін пасля яе пачатку маладзёнаў разагналі супрацоўнікі міліцыі. Чатыры чалавекі былі затрыманыя і дастаўлены ў Цэнтральны РАУС сталіцы.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0