03.01.2014 / 14:14

Віктар Марціновіч: Гэта справядліва, што мой раман не зможа прэтэндаваць на прэмію Гедройца 12

«Сфагнум» не будзе вылучаны на Гедройца. Хочацца дадаць, што яшчэ ўвосень на афіцыйнай старонцы прэміі гаварылася, што прэтэндаваць на Гедройца можа кніга, ВЫДАДЗЕНАЯ па-беларуску, а не НАПІСАНАЯ на беларускай мове.

Аднак гэта было хутчэй недакладнасцю, бо ў практыцы прэміі не было выпадкаў, каб у доўгі спіс патрапляў пераклад. Крыўдна за расейскамоўных аўтараў, балюча і за свой твор (аўтары бываюць эгаістамі). Але ёсць адчуванне, што менавіта такая прэмія — выключна для беларускамоўных тэкстаў — патрэбная сёння нашай літаратуры. А таму гатовы замірыцца з роляй пасынка нацыянальнага літаратурнага працэса, якая адпушчана мне сітуацыяй, — напісаў Віктар Марціновіч у сябе ў фэйсбуку. — Шчыра віншую ўсіх, хто патрапіць у лонг-ліст. Уладзіславе, Альгердзе, Артура, спадару Барыс - балею за вас!»

Раман «Сфагнум» Віктара Марціновіча стаў адной з самых значных падзей у беларускай культуры ў 2013 годзе. Аўтара напісаў яго па-расейску, але амаль адразу выдаў і беларускі пераклад.

СГ

0
Гурайлюк / Адказаць
03.01.2014 / 14:21
Видно, что автор исходиться на г...но, но берет себя в руки и позицию озвучивает годную. Признак большой внутренней силы. Даже не вспоминается, кто еще из интэлигентав так мог бы себя поставить. Мартиновичу сочувствую. Но Липкович лушче.
0
Пісаць, братка, трэба на Богам дадзенай мове! / Адказаць
03.01.2014 / 15:09
Перакладчыку - Гедройца!!!!!!! Супер!!
0
рэпа / Адказаць
03.01.2014 / 15:19
Бог даў, Бог і ўзяў! Дык паспрабуй ты "Пісаць, братка, трэба на Богам дадзенай мове!"
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру