У Менску на праспэкце Машэрава (былыя вуліцы Варвашэні, Ерусалімская, Дразда) цьвітуць каштаны. Але не празь цёплае надвор’е.

Як патлумачылі эколягі, гэта натуральная рэакцыя дрэваў, вырачаных на хуткую пагібель. Дрэвы паміраюць з‑за таго, што будаўнікі, якія вядуць рэканструкцыю праспэкту, зьнялі саракасантымэтровы слой грунту, каб зрабіць заезд на паркоўку больш пакатым. Адкрыліся карані дрэваў. Восем каштанаў ужо загінулі, 15 намагаюцца змагацца за жыцьцё. Яны выпусьцілі бутоны ў надзеі, што зьявіцца насеньне, якія працягнуць род. Але надыходзяць халады, і эколягі канстатуюць, што калі хутка не перасадзіць і не пачаць падсілкоўваць дрэвы, то загінуць і ўсе астатнія.

Мінск-Навіны

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0