Экс -міністр фінансаў Мадагаскара Эры Раджаонарымампіяніна перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, перадае Reuters.

55-гадовы Раджаонарымампіяніна набраў большасць галасоў выбаршчыкаў, хоць у першым туры ён быў другім з 15,85 % галасоў.

Яго 61-гадовы супернік, экс-міністр аховы здароўя Жан-Луі Робінсан, стаўленік былога прэзідэнта Марка Раваламананы, лічыць вынікі сфальшаванымі.

Папярэдняга прэзідэнта Мадагаскара звалі Андрэ Радзуэліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0