Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ўдзел у адкрыцці Х Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі.

Цырымонія адкрыцця турніру пройдзе ў Палацы спорту і пачнецца а 18.00. Тут жа ў 19.00 каманда Лукашэнкі згуляе з дружынай Францыі.

Турнір складаецца з папярэдняга і фінальнага этапаў (усяго бярэ ўдзел 12 камандаў).

Матчы каманды Лукашэнкі будуць праходзіць у Палацы спорту.

Фінальны матч і гульня за 3-е месца пройдуць на «Мінск-Арэне» 7 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?