03.01.2014 / 16:55

Грэцыя будзе размяркоўваць крэдыты, Азербайджан — бараніць правы чалавека: парадоксы 2014-га 3

З пачаткам гэтага года ў шмат якіх міжнародных інстытуцыях палітычнае старшынёўства, якое мяняецца на ратацыйнай аснове, перайшло ў новыя рукі. Аглядальнікі звяртаюць увагу на чатыры сёлетнія змены такога старшынёўства — у Еўразвязе, «вялікай васьмёрцы», СНД і Радзе Еўропы.

Грэцыя — Еўразвяз

Апошнія тры гады Еўразвяз разам з Міжнародным валютным фондам ратавалі Грэцыю ад банкруцтва,

зацвердзіўшы ёй крэдыты і фінансавую дапамогу на агульную суму 320 мільярдаў даляраў.

І вось цяпер Грэцыя пераняла на шэсць месяцаў старшынёўства ў Еўразвязе, які будзе вырашаць, ці заслугоўвае краіна таго, каб працягваць ёй фінансавую дапамогу.

У нядаўнім выступе ў парламенце прэм’ер-міністр Грэцыі Антоніс Самарас заклікаў заканадаўцаў працягваць рэформы, сцьвярджаючы, што краіна «ўжо ўстала на ногі і рухаецца ўперад».

Некаторыя назіральнікі ўсё ж выказваюць сумнеў у тым, ці ўраду Самараса ў перспэктыве бліжэйшых шасці месяцаў удасца захаваць сацыяльна-эканамічную стабільнасць у краіне з 30-адсоткавым беспрацоўем. У гэтым кантэксце яны прыгадваюць старшынёўства Чэхіі ў Еўразвязе ў 2009 годзе, калі ўнутраны палітычны канфлікт давёў да падзеньня чэшскага ўраду — і краіна змарнавала непаўторны шанец узняць свой імідж на міжнароднай арэне.

Расея — «вялікая васьмёрка»

«Вялікая васьмёрка» — гэта ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Францыя, Японія і Расея.

З 1 студзеня старшыняваць гэтай групе дзяржаваў на працягу 12 месяцаў будзе Расея.

«Вялікую васьмёрку» найчасцей разглядаюць у якасці інструмента для выпрацоўкі кансэнсусу адносна актуальных глабальных пытаньняў — прыкладам, адносна вайны ў Сірыі, барацьбы зь беднасцю ці пацяпленнем клімату. Старшынёўства ў гэтай групе самых моцных эканомік свету дае таксама шанец прасоўваць свае нацыянальныя інтарэсы.

Прэзідэнт Расеі даў зразумець, што старшынёўства ягонай краіны ў «вялікай васьмёрцы» будзе галоўным чынам прысвечанае барацьбе з міжнародным тэрарызмам і кантрабандай наркотыкаў — абодва пытанні служаць яму як апраўданні для прасоўваньня рэпрэсіўных і абмежавальных захадаў

як ва ўнутранай палітыцы, так і на постсавецкай прасторы.

Украіна — СНД

Шмат хто з украінцаў спадзяваўся, што іх краіна ўвойдзе ў 2014 год з падпісанай дамовай аб асацыяцыі з Еўразвязам,

якая адкрыла б Украіне шырэйшы шлях для інтэграцыі з Еўропай. Замест гэтага, Украіна будзе старшыняваць у Садружнасці незалежных дзяржаваў — інстытуцыі, якая разглядаецца як адзін з інструментаў Масквы для ўтрымання свайго палітычнага ўплыву ў васьмі постсавецкіх дзяржавах. Нечаканым у гэтым старшынёўстве — факт, што

Украіна насамрэч не з'яўляецца паўнапраўнай удзельніцай СНД, а ўсяго дзяржавай-назіральніцай.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што прыярытэтам для СНД у 2014 годзе будзе гандлёвае і эканамічнае супрацоўніцтва. Не выключана, што Януковіч схоча скарыстаць старшынёўства Украіны ў СНД дзеля свайго пераабрання прэзідэнтам на выбарах 2015 года.

Азербайджан — Рада Еўропы

Азербайджан будзе старшыняваць у Камітэце міністраў — выканаўчым органе Рады Еўропы — ад 1 мая 2014. У Раду Еўропы ўваходзяць 47 краінаў. Беларусь, з увагі на выкананне смяротнага пакараньня, у гэтую інстытуцыю не ўваходзіць.

Разам з Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы, Камітэт міністраў Рады Еўропы лічыцца «захавальнікам і ахоўнікам» еўрапейскіх каштоўнасцяў — правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону ў палітычным працэсе ў Еўропе.

Парадокс у тым, што Камітэт міністраў Рады Еўропы да апошняга часу быў адным з нешматлікіх рычагоў націску на Баку адносна парушэньня правоў чалавека ў гэтай аўтарытарнай краіне.

Паводле азербайджанскіх праваабаронцаў, у іхнай краіне паўтары сотні палітвязняў, уключна са значнай групай журналістаў. Пакуль невядома, якія пытанні будуць узнімацца ў Камітэце міністраў Рады Еўропы пад кіраўніцтвам Азербайджану.

0
Алёна / Адказаць
03.01.2014 / 17:35
Когда к управлению пришло поколение хиппи, вся мировая политика и экономика стала чередой парадоксов. Вот что наркотики делают с мозгами!
0
Ажына / Адказаць
04.01.2014 / 12:18
А Лукашэнка пачне рабіць дэмакратыю;)
0
Kulshan / Адказаць
10.02.2014 / 16:47
Безобразия, творящиеса в Азербайджане не укладываются в голове. При всём при этом республика собирается возглавлять Совет Европы по правам человека в Совете Европы. Человечеству известно много маразматических парадоксов, но такую чушь переварить не представляется возможным! На протяжении 30 лет республикой управлял Гейдар Алиев, истребивший всех своих оппонентов, пересажавший пол страны для укрепления своей власти, присвоивший все натуральные богатства, а в конце, нагло передавшего власть своему "нездоровому", мягко выражаясь, сыночку. Последний, как и следовало ожидать, в силу отсутствоия какого-либо интеллектуального потенциала, насаждает тиранию "мечом и пулемётом" и возвёл культ личности своего папы на такой уровень, что Ленин , Сталин, и даже северо-корейские руководители могли бы позавидовать его достижениям. Народ же молчит, не ропщет, ибо каждая попытка сопротивления сопровождается массовыми арестами, пытками и убийствами. На сегодняшний день в Азербайджане не осталось ни одной семьи, не пострадавшей от "демократического управления" Алиевых, Так вот за все эти"достижения" ещё и поощрение предоставлением должности в Европейском Совете за... правам человека? Ребята, нас, кажись, вообще за людей не держут. А что, если всем объединиться и воспротивиться, наконец, подобному злу? Призываю всё мыслящее человечество к отказу повиновению указаниям маразматиков.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру